Народны тэатр гульні “Вяселы Дворык”

Тэатр гульні “Вяселы дворык” быў створаны ў 1989 годзе. У лютым 2003 г. яму прысвоена ганаровае званне “народны аматарскі калектыў, якое пацведжвалася тройчы: у лістападзе 2007г., і ў маі красавіку 2014г.     

Удзельнікамі гульневага тэатра з’яўляюцца работнікі клубных устаноў раёна. “Вяселы дворык” — калектыў творчых, адданых сваен любімай справе людзей, якія адраджаюць і прапагандуюць беларускую гульню праз гульневыя праграмы на забаўляльных мерапрыемствах сваіх клубных устаноў, фестывалях і аглядах-конкурсах.

Выступленне народнага тэатра гульні спалучаюць у сабе тэатральныя і інтэрактыўныя гульні з гледачамі. У рэжысуры забаўляльных праграм пастаянна прымяняюцца касцюмы і мастацкае (гука- і відэа-) афрмленне.

Калектыў тэатра пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых форм арганізацыі вольнага часу, абнаўляе касцюмы і рэквізіт, запісвае фанаграмы да гульневых праграм.

Тэатр гульні пастаянна выступае перад гледачамі на сцэне ЦК і НТ, гульневых пляцоўках на святах і фестывалях, разнастайных дзіцячых установах.

Народны тэатр гульні “Вяселы дворык” пастаянна рыхтуе навагоднія тэатралізаваныя праграмы з удзелам цікавых герояў, дзе уключаны унікальныя светавыя і музычныя эфекты, вяселыя конкурсы і гульні. Добрай традыцыяй з 2013г. стаў удзел народнага тэатра гульні ў рэгіянальным свяце “Свіслацкі кірмаш”, у 2014г прымаў удзел у экалагічным фестывалі леса “Гамоняць пушчы беларускія”.

2014 і 2016 гг. - абласны фестываль размоўнага жанра г.Гродна. У 2016 годзе кіраўнік тэатра была вядучай гульневай пляцоўкі на абласным фестывалі працаўнікоў сяла “Дажынкі - 2016” у г.п.Воранава;

Таксама з’ўляецца пастаянным удзельнікам раённых святаў, такіх як свята Дзяцінства, Дзень Моладзі, народнае свята Купалле, народнае гулянне Масленіца, Дзень Незалежнасці РБ, восеньскія кірмашы - вось асноўныя гульневыя пляцоўкі на раённых мерапрыемствах, дзе “Вяселы дворык” ладзіць вялікія сустрэчы з аматармі гульні.

Контактная информация:

место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"

Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00

Адрес:

231969 Гродненская область

г.Свислочь, ул.Первомайская, 4

тел.: 8(01513) 7-02-58

Е-mail: rdk-svisloch@tut.by

 

           

   

Яндекс.Метрика