Народны хор ветэранаў працы “Сузор’е”

Калектыў быў створаны у 1989 годзе. Званне “народны” атрымаў у 1995 годзе.

На працягу часу з 2014 года па 2017 года народным калектывам было зроблена многа канцэртаў як у сваім горадзе, раёне, так і за яго межамі.

Ужо традыцыйнымі сталі канцэрты на святы нараджэння Хрыстова і Уваскрэшання, святы Перамогі і Незалежнасці РБ, народныя святы “Масленіца” і “Купалле”, рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” і абласны экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія”.

Многа канцэртаў калектыву было арганізована на  выбарчых участках, а таксама ў вёсках, дзе адсутнічаюць установы культуры перад выбарамі і ўдзень выбараў прэзідэнта РБ  і выбараў  дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.

З вялікім поспехам сустракалі калектыў “Сузор’е” у Домах культурах і цэнтрах культуры суседніх раёнаў: Мастоўскі, Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Шчучынскі, Слонімскі, Бераставіцкі.

Кожны год народны калектыў прымае ўдзел у абласным фестывалі ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у горадзе Ваўкавыску.

Галоўная задача калектыву – павышаць прафесійнае майстэрства выканання твораў. Прыцягваць у калектыў аматараў беларускай і  патрыятычнай песні, так сама працаваць над рэпертуарам, як беларускіх народных песен, так і аматарскіх, аўтарскіх, каб атрымліваць асалоду ад выступленяў і падтрымку гледачоў.

Контактная информация:

место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"

Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00

Адрес:

231969 Гродненская область

г.Свислочь, ул.Первомайская, 4

тел.: 8(01513) 7-02-57

Е-mail: rdk-svisloch@tut.by

           

   

Яндекс.Метрика