Народны тэатр эстрадных мініяцюр “ СуперСтар”

Тэатр эстрадных мініяцюр “СуперСтар” быў арганізаваны пры Занкаўскім сельскім Доме культуры  ў 2001 годзе, з 2011 года каллектыў працуе на базе Раённага Дома культуры (з 2015 года “Свіслацкі раёны цэнтр культуры і народнай творчасці). У 2012 годзе тэатру прысвоена званне “Народны”). Кіруе калектывам Вярбіцкая Таццяна Мікалаеўна.

На сённяшні час склад удзельнікаў калектыву налічвае 9 чалавек і кожны з іх мае сваю непасрэднасць і арыгінальнасць. Калектыў складаецца з работнікаў Цэнтра культуры і народнай творсчасці, іншых клубных устаноў раёна, работнікаў ТМО, выкладчыкаў сярэдніх школ горада.

“СуперСтар”– з’ява ўнікальная . У тэатры пануе дзіўная атмасфера творчасці, адзінства, жадання ўдасканалення. За ўвесь час існавання калектыву, кожны, хто прыходзіць сюды ў працэсе трэнінгаў і працы як удзельнік тэатра знаходзіць свой адметны вобраз. Гэтыя вобразы дазваляюць ствараць вельмі розныя мініяцюры :   па жанры,  па манеры акцёрскай ігры, па спосабу зносін з гледачом.  

Творчы працэс калектыву “СуперСтар” складаецца з трэнінгаў па майстэрству акцёра, сцэнічнай мове і сцэнічнай пластыцы, з працы над роляй. У калектыве створана добрая атмасфера ўзаемаразумення, якая спрыяе раскрыццю творчых здольнасцей удзельнікаў. Асноўная мэта дзейнасці тэатра – развіццё свайго жанру, праца над выканальніцкім майстэрствам.

У рэпертуары калектыву – эстрадныя мініяцюры, маналогі, песенныя інсцэніроўкі, жарты,  пародыі, камічныя танцы, пацешныя вершы. Тэатр эстрадных мініяцюр “СуперСтар” знайшоў свайго гледача карыстаецца папулярнасцю не толькі ў горадзе, раёне і ў вобласці але і за межамі рэспублікі. Калектыў пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, папаўняе свой ​​рэпертуарны багаж.

За час  існавання калектыў дасягнуў добрых творчых вынікаў:  выступае на сцэнічных пляцоўках устаноў культуры свайго і суседніх раёнаў  і з’яўляецца  актыўным ўдзельнікам усіх раённых мерапрыемстваў, аглядаў-конкурсаў і фестываляў. Сярод іх: Свята “Дажынкі” 2014 г.п. Ружаны Брэсцкай вобласці, Свята “Дажынкі” г. Свіслач 2014г., Свята “дажынкі п. Нарэўка РП, трэці абласны экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія”2014г, рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” 2014г,_ рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” 2015г, Свята “Дажынкі” г. Свіслач 2015г, абласныя Дажынкі 2015г г. Дзятлава, “Ярмарка зубра” Гайнаўка РП, “Свята горада Свіслач”_2016, аласныя Дажынкі г. Воранава 2016г.        

Удзел у тэатральных фестывалях і конкурсах - дадатковая магчымасць для  тэатра “СуперСтар” паказаць вынікі сваёй працы, прадэманстраваць спектр творчых магчымасцяў калектыву, паглядзець на працу калег з іншых тэатраў.

Інфармацыя аб дзейнасці і поспехах калектыву перыядычна друкуецца на старонках раённай газеты.

Контактная информация:

место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"

Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00

Адрес:

231969 Гродненская область

г.Свислочь, ул.Первомайская, 4

тел.: 8(01513) 3-34-82

Е-mail: rmcsvisloch@mail.ru

           

   

Яндекс.Метрика