Народна фальклорны гурту “Крынічанька”
Фальклорны гурт “Крынічанька” быў створаны ў 1988 годзе. Званне “народны” калектыў атрымаў ў 1995 годзе.
Калектывам з 2014 года па 2017 года было праведзена шмат канцэртных выступленняў, паездак у суседнія раёны нашай вобласці, і за яе межамі.
Фальклорны гурт “Крынічанька” заўсёды ўдзельначае ў мерапрыемтвах, арганізованых раённым цэнтрам культуры. Гэта калядныя, вялікодныя святы, “Масленніца”, народнае свята “Купалле”, “Гамоняць пушчы беларускія”, абласны рэгінальны фестываль “Свіслацкі кірмаш”. “Крынічанька” часты госць сярод інвалідаў па зроку і інвалідаў, якія пражываюць у «Доме-інтэрнаце для састарэлых, інвалідаў агульнага тыпу»
Калектыў “Крынічанька” прымаў удзел на свяце свята “Масленіца”у рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы Брэскай вобласці. А таксама ў абласным свяце “Ружанская брама”(гістарычнае месца г.п. Ружаны).
Фальклорны калектыў у 2015 годзе прымаў улзел ў абласным фестывале “Панямоння жыватворныя крыніцы”, які праходзіў у г.п. Астравец, дзе атрымаў дыплом III ступені, а салістка Вольга Дарошына была ўзнагароджана падарункам і дыпломам “Самая сталая ўдзельніца фестываля”.
“Крынічанька” чэрпае свой рэпертуар з мясцовага, рэгіянальнага матэрыялу. Разам з аддзелам па рэгістрацым шлюбаў, быў распрацаваны і апрабіраваны абрад рэгістрацыі шлюбу, які карыстаецца попытам сярод жыхароў нашага рэгіёна. У абрадзе выкарыстаны традыцыі, песні, віншаванні нашых продкаў.
Фальклорны калектыў працуе над тым, каб яшчэ глыбей пазнаць звычаі, традыцыі, святы, песні і танцы нашых дзядоў і прадзедаў, каб усё гэта данесці да гледача, да маладога пакалення. Калі мы будзем ведаць сваю гісторыю, спадчыну, ёю карыстацца, яе прадаўжаць, тады будзе жыць наша нацыянальнасць беларусаў.
Контактная информация:
место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"
Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00
Адрес:
231969 Гродненская область
г.Свислочь, ул.Первомайская, 4
тел.: 8(01513) 7-02-57
Е-mail: rdk-svisloch@tut.by