Новости

06.07.2021
Mерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў бібліятэках раёна прайшлі інфармацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

1 ліпеня ў Велікасельскай бібліятэцы для дзяцей і моладзі было арганізавана відэападарожжа ў гісторыю “Краіна мая незалежная”, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар падкрэсліла, што Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, усталяванае ў азнаменаванне падзеі, якая мае асаблівае гістарычнае і грамадзянска-палітычнае значэнне для нашай краіны – вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік, які распавяў аб этапах станаўлення Рэспублікі Беларусь як незалежнай і самастойнай дзяржавы. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з тэматычнай выставай “Адзіная і непаўторная Беларусь”, прысвечанай Году народнага адзінства. У заключэнне прысутныя выказалі свае эмоцыі чытаннем вершаў пра родную Беларусь.

Нязбодзіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства моладзь прыняла удзел у завочным знаёмстве “Праз кнігу ўбачыць краіну Беларусь”. Бібліятэкар нагадала пра свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое мае асаблівы сэнс для кожнага беларуса – 3 ліпеня 1944 года дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, свята, якое застанецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа. Прагляд мастацкіх твораў, маляўнічых альбомаў, ілюстраваных навукова-папулярных выданняў даў магчымасць маладым людзям адчуць гонар за сваю радзіму і самім выказаць любоў да Айчыны, чытаючы вершы беларускіх паэтаў Аляксея Пысіна, Пятруся Броўкі, Генадзя Бураўкіна пра Беларусь.

1 ліпеня ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе быў праведзены агляд кніжнай выставы “Беларусь мая, родны край”, падчас якога чытачы азнаёміліся з выданнямі, распавядаючымі пра гістарычнае мінулае краіны, асноўныя этапы развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь, пра сучасныя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурныя аспекты жыцця краіны.

2 ліпеня бібліятэкар Корнадзьскай бібліятэкі-цэнтра эстэтычнага выхавання запрасіла ўдзельнікаў аздараўленчага лагера “Парус” на гадзіну пазнання Бацькаўшчыны “Беларусь – мая зямліца, мой выток, мая крыніца”. Гаворка ішла пра гісторыю, традыцыі і звычаі, пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей Бацькаўшчыны. Беларусь, як рознакаляровая вясёлка, вабіць сваёй прыгажосцю, чысцінёй, утульнасцю. З дапамогай колераў (сіні, зялёны, жоўты, белы, чырвоны) стваралі вобраз нашай Радзімы, разгадвалі загадкі, адгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны “Знаўцы роднага краю”, прымалі ўдзел у гульнях “Выпраўце сказы” і “Знайдзі памылкі ў словах”, чыталі вершы пра радзіму.

2 ліпеня Пацуеўская бібліятэка арганізавала для сваіх чытачоў дзень інфармацыі “Беларусь незалежная, унікальная, самабытная”. Бібліятэкар на працягу дня знаёміла наведвальнікаў з кніжнай выставай “Мая краіна – Беларусь”, на якой прадстаўлена літаратура па раздзелах: “Адзінства ў імя Беларусі”, “Сімвалы незалежнасці”, “Мы – беларусы”, “І гонар, і слава краіны”. Чытачы цікавіліся выданнямі пра нашу цудоўную краіну і яе багатую гісторыю, пра знакамітыя мясціны, пра людзей, якія праславілі Беларусь. “Зямля мая, нябёсаў родных сінь” – пад такой назвай для дзяцей адбылося тэматычнае свята. Бібліятэкар расказала пра дасягненні нашай краіны, пра знакамітых людзей, якімі вырабамі славіцца Беларусь не толькі у нас, але і за яе межамі. Асаблівы інтарэс у дзяцей выклікаў аповед пра Нацыянальную бібліятэку, якая з’яўляецца гонарам і славутасцю краіны. Юныя чытачы разважалі, што мы разумеем пад словам “бацькаўшчына”, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, адгадвалі загадкі беларускіх пісьменнікаў. Шмат цёплых слоў роднай зямлі прысвяцілі паэты ў сваіх творах. У ходзе вершаванага круіза “Беларусі ў любові пакланюся” вучні чыталі вершы пра Беларусь П.Броўкі, Э.Агняцвет, Л.Геніюш, С.Грахоўскага, Я.Коласа, Я.Купалы, П.Панчанкі і інш. Напрыканцы бібліятэкар запрасіла прысутных адправіцца ў віртуальнае падарожжа “Мая Беларусь”.

2 ліпеня ў Навадворскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства ў ходзе агляду тэматычнай выставы “Незалежная і квітнеючая Беларусь” дзеці старэйшага школьнага ўзросту пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення галоўнага свята дзяржавы, прыгадалі сімволіку Рэспублікі Беларусь, даведаліся аб знакамітых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё краіны.

3 ліпеня Свіслацкая раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рабоце тэматычнай пляцоўцы “Беларусь – гэта мы!” раённага свята, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Прываблівала ўвагу прысутных маляўнічая выстава-экспазіцыя “Праз кнігу ўбачыць краіну БЕЛАРУСЬ”, якая прадставіла разнастайнасць кніг пра Беларусь: маляўнічыя альбомы, ілюстраваныя даведачныя выданні, навукова-папулярную і мастацкую літаратуру. Вядучыя пляцоўкі прапанавалі наведвальнікам для знаёмства кнігі пра гісторыю станаўлення незалежнай краіны, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё, спартыўныя дасягненні, гісторыка-культурную спадчыну і турыстычныя аб’екты, прыроднае багацце, вершы класікаў і маладых паэтаў пра Радзіму. Госці свята актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Пажаданні роднай краіне”. На папяровых рамонках і васільках яны выказалі сваю любоў да Беларусі, пажадалі міру, росквіту, адзінства беларусаў, стабільнасці, дабрабыту і інш. У выніку на карце Беларусі з’явілася кветкавае сэрца – сімвал любові да Бацькаўшчыны.

  Версия для печати
27.10.2021
Акция «За безопасность вместе»
20.10.2021
Библиотека сегодня: от информации к знаниям
18.10.2021
День Матери
11.10.2021
Выставка-конкурс творческих работ «Здесь я родился, здесь я живу»
15.09.2021
15 сентября - День библиотек Беларуси
10.09.2021
Финал Национального конкурса красоты "Мисс Беларусь" 2021
25.08.2021
ІІІ летний краеведческий маршрут «Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем»
23.08.2021
вечер-портрет «Самобытный гончар»
07.07.2021
139 гадоў з Дня нараджэння Янкі Купалы
Страницы

     

   

Яндекс.Метрика