Новости

29.11.2021
Вам, аматары беларускага паэтычнага слова

У рамках праекта для моладзі “Будзь у фармаце – чытай беларускае”  28 лістапада ў Ханявіцкай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства прайшла гадзіна літаратурнага гурмана “Вам, аматары беларускага паэтычнага слова”.

Ва ўступным слове бібліятэкар расказала пра беларускую паэзію – cвeт шмaтaблiчны i шмaткoлepны. Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на вершаваныя радкі, прысвечаныя радзіме: любові да яе, а яшчэ – балючым хваляванням за яе. Вікторыя Кудлаш  зачытала верш У.Дубоўкі “ О Беларусь, мая шыпшына…”.   Самаму дарагому чалавеку ў жыцці – маці гучалі вершы ў выкананні Ільі Канюка – Святлана Варонік  “Узоры-зоры з ручніка”, Вікторыі Кудлаш – Ніна Мацяш “Рукі маці”. Вершы пра каханне выхоўваюць культуру пачуццяў, маральныя погляды, фарміруюць інтымны свет моладзі.   Маладыя людзі з задавальненнем чыталі вершы на гэту вечную тэму: Ульяна Канюк – Я.Янішчыц “Пачынаецца ўсё з любві”,  Вікторыя Кудлаш – Р.Барадулін “Світанняў я з табой не сустракаў…”. Напрыканцы маладыя людзі з цікавасцю праглядзелі відэаагляды “Топ-5 кніг пра каханне”, “Топ-5 кніг пра Беларусь”, пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў, якія былі прадстаўлены на выставе “Моладзь чытае і прапануе”.

  Версия для печати
29.12.2021
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
28.12.2021
Пой как соловей!
28.12.2021
XXIII Міжнародны анлайн-конкурс дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Пакаленне творчасці”
27.12.2021
Новогоднее чудо
24.12.2021
Вместе весело шагать
13.12.2021
Нязгасная зорка на беларускім небасхіле
01.12.2021
VI Международный фестиваль искусств BYFEST-2021
01.12.2021
На высоте искусства
22.11.2021
20 ноября – Международный день прав ребенка
Страницы

     

   

Яндекс.Метрика